Устные темы по английскому языку для поступающих в ВУЗы. Сымон Будны (каля 1530-1593) - выдатны беларускі пісьменнік, педагог, філосаф, Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. «Катэхізіс» (па-руску: Катихисісъ) — кніга кароткіх пытаньняў і адказаў на хрысьціянскую тэматыку, выдадзеная 10 чэрвеня 1562 году ў Нясьвіжы. + публикации в Библиотеке по теме БЕЛАРУСЬ Сымон Будны (каля 1530 —1593) — выдатны дзеяч беларускай Постарайтесь написать свой - оригинальный и интересный реферат или курсовую работу. В 1558 году Сымон Будный прибыл в Вильно и стал катехизистом - протестантским наставником, который по воскресеньям, вторникам, пятницам и.
Сымон Будны, в сокращении. Краткое содержание. Устные темы по английскому языку для поступающих в ВУЗы. Около 920 штук!
За што ў свеце шануюць Сымона Буднага? История Беларуси в вопросах и ответах. Сымон Будны (каля 1530-1593) - выдатны беларускі пісьменнік, педагог, філосаф, багаслоў і прапаведнік, імя якога ў ХVІ стагоддзі было шырока вядомае ў Англіі, Нямеччыне, Італіі ды іншых краінах Заходняй Эўропы. С. Будны быў надзвычай адукаваным чалавекам. Апрача роднай беларускай мовы ён выдатна валодаў класічнай лацінай, старажытнагабрайскай, а таксама грэцкай, стараславянскай, польскай ды іншымі мовамі, што дазваляла яму паглыбляць свае веды ў антычных культурах, аналізаваць дасягненні Сярэднявечча, без цяжкасцяў знаёміцца з творамі Эразма Ратэрдамскага, Марціна Лютэра, Жана Кальвіна і іншых заходнеэўрапейскіх філосафаў і пісьменнікаў. На працягу амаль 30-гадовай творчай дзейнасці з-пад пяра нашага славутага асветніка выйшлі кнігі «Катэхізіс», «Апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» (Нясвіж, 1562), «Аб галоўных артыкулах хрысціянскай веры» (Лоск, 1576), зборнік «Аб свецкай уладзе» (Лоск, 1583), пераклады Бібліі (1570, 1572, 1574), Апокрыфаў (1570) ды іншыя.
Асабліва шырокі розгалас у свеце атрымаў ягоны пераклад Новага Запавету 1574 года. І гэта не выпадкова: ніхто з тагачасных эўрапейскіх перакладнікаў новазапаветных твораў не рабіў дагэтуль такой велізарнай тэксталагічнай працы, як С. Будны. Дзякуючы фенаменальным аналітычным здольнасцям беларускага асветніка, ягонаму таленту, шырокай эрудыцыі, дасканаламу веданню старажытных моваў навукова-крытычны ровень выдання Новага Запавету 1574 года стаўся, бадай, сама высокім сярод усіх вядомых на той час у Эўропе.
Творы Буднага мелі вялікую папулярнасць, зразумела, і сярод жыхароў Беларусі. Ягоныя казанні з ахвотаю слухалі мяшчане Вільні, Клецка, Нясвіжа, Хоўхлава, Заслаўя, Лоска, Любчы, Полацка, Вішнева. Таямніца гэтакай папулярнасці твораў С. Буднага - найперш у іх гуманістычнай скіраванасці. Наш асветнік выступаў за вызваленне чалавечага духу, за свабодную стваральную працу.
Ён заклікаў усіх грамадзянаў паважаць дзяржаўныя законы, шанаваць бацькоўскую зямлю і матчыну мову, сумленна выконваць свае абавязкі, урэшце, жыць паводле Божых запаведзяў. Як гуманіст і прыхільнік разняволення чалавека, Будны крытыкаваў тыранію, адмаўляў цэнзуру, абураўся фактамі фізічнай расправы над іншадумцамі. З'яўляючыся прыхільнікам грамадзянскага міру і сацыяльнай гармоніі, асветнік паўстаў супраць досыць магутнага ў ХVІ стагоддзі руху анархістаў, разбуральных ідэяў тагачасных камуністаў - Пётры Гоняда, Якуба з Калінаўкі, Яна Немаеўскага ды іншых, што патрабавалі зліквідацыі ўрада, суда, войска, усіх дзяржаўных інстытуцый, існаванне якіх, паводле іх сцверджання, нібыта супярэчыла Божай навуцы, сапраўднаму хрысціянскаму жыццю. Сацыяльна-палітычныя і праўныя ідэі С.
Буднага паўплывалі на вядомых юрыстаў, тагачасных дзяржаўных дзеячоў - Астафея Валовіча і Лева Сапегу, якія вызначалі дактрыну Статута 1588 года. У многім дзякуючы С. Буднаму ў Статуце знайшлі адлюстраванне ідэі аб прэзумпцыі невінаватасці, царкоўна-рэлігійнай талеранцыі і зверхнасці законаў. Сёння Бонскі ўніверсітэт у Нямеччыне рыхтуе факсімільнае выданне «Катэхізіса» Сымона Буднага, прымеркаванае да 400-х угодкаў таленавітага сына беларускай зямлі. Ягонае імя ўлучана ў каляндар міжнародных датаў славутых дзеячоў славянскай культуры ЮНЕСКО.
Складанне: Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. Крыніца: 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, 1999. 1-е выданьне: 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Менск, Звязда, 1993. Все учебники по Истории Беларуси.
Учебники по истории Беларуси за 6 класс. Учебники по истории Беларуси за 7 класс.